27.04.2024Гульня-віктарына "Наша дружная сям'я"
27 красавіка ў Адрыжынскай сярэдняй школе ў рамках шостага школьнага дня "Дзень сям'і" навучэнцы прынялі ўдзел у гульні-віктарыне "Наша дружная сям'я" для фарміравання сямейных каштоўнасцей. Таксама для навучэнцаў было арганізавана выхаваўчае мерапрыемства "Павага да бацькоў- залог паспяховай сям'і ў будучыні". Сям'я ў жыцці кожнага чалавека займае велізарнае і вельмі значнае месца, неабходна выхоўваць паважлівыя адносіны дзяцей да сваіх бацькоў, членаў сям'і. Сям'я - гэта наша ўсё: магчымасць кахаць і быць каханым, гэта апора ў цяжкія часы, дапамога не толькі матэрыяльная і фізічная, але і псіхалагічная. Быў прагледзены пра бацькоў відэаматэрыял і прааналізаваны.