Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Новости

25.02.2022

Знаёмства з таямніцамі роду Дастаеўскіх

         Гонарам рускага народа заўсёды быў выдатны пісьменнік-псіхолаг Фёдар Міхайлавіч Дастаеўскі. Яго творы і твочасць ведаюць ва ўсім свеце. Вобразамі, якія ён стварыў, захапляліся і захапляюцца мільёны чытачоў. Творы “Злачынства і пакаранне“, “Ідыёт”, “Падлетак“, “Бедныя людзі“ даўно сталі класікай рускай літаратуры. А яго героі Радыён Раскольнікаў, Соня Мармеладава, Леў Мышкін, Варвара Навасёлава пакарылі чытачоў шырынёй сваёй душы і тонкім псіхалагізмам.

     Але многія прыхільнікі творчасці Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага нават не здагадваюцца, што продкі выдатнага пісьменніка на працягу некалькіх стагоддзяў пражывалі на тэрыторыі Іванаўскага раёна ў вёсцы Дастоева. І гэты выбітны і таленавіты род паходзіць менавіта з нашай беларускай зямлі. Таму для многіх шанавальнікаў рускай класікі будзе вельмі цікава наведаць музей.

       Музей Дастаеўскага 25 лютага наведалі і мы, вучні старэйшых класаў Адрыжынскай сярэдняй школы. Наш экскурсавод Пуцыковіч Валянціна Уладзіміраўна распавяла нам гісторыю рода Дастаеўскіх, паказала цікавыя артэфакты, якія звязаны з сям’ёй і лёсам самога пісьменніка. Мы даведаліся шмат цікавага пра творцу і яго продкаў,пашырылі свае веды пра творчасць Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага.

        Дзякуючы экскурсіі мы яшчэ раз упэўніліся, наколькі багата талентамі наша іванаўская зямля.

Сарока Вольга, вучаніца 11 класа

31.05.2021

Парад звёзд, или Все цвета радуги

раскрыть » / « свернуть
29.05.2021

Торжественная линейка, посвящённая окончанию 2020/2021 учебного года

раскрыть » / « свернуть

Разделы сайта