Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Навіны

05.04.23

Сустрэча з пракурорам раёна

     

   Сустрэча з пракурорам раёна Сяргеем Юр’евічам Жуковічам у нашай установе адукацыі была не першая. Сяргей Юр’евіч ужо некалькі разоў сустракаўся з вучнямі і працоўным калектывам школы, абмяркоўваючы самыя розныя пытанні. На гэты раз гэта была тэма генацыду беларускага народа.

    Пракурор раёна падзяліўся інфармацыяй, што, па ініцыятыве Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, на працягу апошніх дзвюх гадоў ім асабіста вялося раследаванне крымінальнай справы па факце генацыду насельніцтва Іванаўскага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

      Крапатлівая праца, якая патрабуе жывых сведак. Так як, толькі сведкі той жудаснай трагедыі могуць праліць святло на акты генацыду, якія здзяйснялі фашысты над беларускім народам.

    Іванаўшчына, у тым ліку і вёска Адрыжын, прайшла два разы праз спальванне людзей і збудаванняў. Масавыя растрэлы яўрэяў, жыхароў вёскі Адрыжын, таксама сталі адным з фактаў генацыду. Сяргей Юр’евіч адзначыў, што, адрыжынскіх яўрэяў, растрэльвалі як на тэрыторыі Іванаўскага раёна, так і ў самой вёсцы. Месца растрэлу пакуль дакладна не ўстаноўлена. Пракурор раёна акрэсліў адну з задач установе адукацыі: правесці даследчую работу і вызначыць месца пакарання жыхароў Адрыжына.

    Сяргей Юр’евіч агучыў факты, якімі падзяліліся жыхары Іванаўшчыны,- былыя вязні фашысцкіх канцлагераў, турмаў. Людзей, якія былі вывезены ў маладым і дзіцячым узросце для катаржных работ у Германію. Звярнуў увагу на нечалавечыя ўмовы ўтрымання ў фашыскіх засценках нашых землякоў. І самае галоўнае - Сяргей Юр’евіч узнёс сілу і дух тых нескароных людзей, якія вярнуліся на родную Іванаўшчыну. Займаліся аднаўленнем разбураных і спаленых вёсак.

    Аднаўляючы народную гаспадарку, паралельна залечвалі фізічныя і псіхічныя раны. Не думалі адразу ў пасляваенны час аб помсце, зрадзе не шукалі вінаватых у тым, што час выбраў іх для страшных выпрабаванняў. І тым больш не лічылі каласальны матэрыяльны ўрон.

    І толькі, пазней, калі новыя пагрозы і ужо ад тых краін, якія разам з намі, беларусамі, прайшлі праз вогненныя жахі, як маланкі пачалі ўспыхваць. Беларусы задумаліся, хто стаіць за ўсімі гэтым? Аказваецца, гэта тыя краіны, якія да цяперашняга часу падтрымліваюць ідэі фашызму і хаваюць у сябе зраднікаў Вялікай Айчыннай вайны.Тыя нечалавекі, якія і да цяперашняга часу, забраўшы мільёны бязвінных чалавечых жыццяў, існуюць на нашай планеце.

   А мы, мірнае пакаленне беларусаў, прапусціўшы праз сваю свядомасць жахі вайны,- помнім мінулае і молімся за будучыню.

 

31.05.21

Парад звёзд, или Все цвета радуги

разгарнуць » / « згарнуць
29.05.21

Торжественная линейка, посвящённая окончанию 2020/2021 учебного года

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта