Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Навіны

15.04.22

Каляндар Тыдня лесу

Каляндар Тыдня лесу

   Быць сапраўдным патрыётам свайго населанага пункта, дзе пражывае кожны з нас, - гэта быць выхаваным чалавекам.

   З ранняга школьнага ўзросту ўспамінаецца, як кожны дзень падчас працоўнай гадзіны ў групе падоўжанага дня абыходзілі з класам усю школьную тэрыторыю і збіралі паперкі, якія выкідалі недобрасумленныя вучні. За гады навучання ў школе зразумела, што школа – гэта наш дом, і тут усё павінна быць чыста і ўтульна. Да гэтага імкнуцца не толькі настаўнікі і работнікі школы, але і ўсе вучні. А яшчэ  ўсе мы штогод удзельнічаем у месячніку па добраўпарадкаванні тэрыторыі і далучаемся да акцый “Чысты лес”, “Тыдзень лесу”, якія аб’яўляе Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

    Вось і ў гэтым годзе яшчэ да пачатку правядзення акцый вучнёўскае самакіраванне распрацавала план правядзення.

     Дзявятага красавіка былі праведзены экалагічныя гульні, круглыя сталы, віктарыны, выраблены банер на тэму “Лес - наша багацце”.

    Дзясятага красавіка сіламі вучняў старэйшых класаў у аграгарадку Адрыжын на участку 0,5 га былі высаджаны дрэўцы лісцвяных парод.

    Адзінаццатага красавіка ўпарадкавана магіла героя вайны А.В. Гарэгляда на вясковых могілках, які загінуў пры абароне Дняпроўска-Бугскага канала.

    Дванаццатага красавіка на могілках вёскі Баландзічы добраўпарадкаваны магілы невядомых летчыкаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

    Трынаццатага красавіка вучні школы ўзялі мяшкі для смецця, пальчаткі, граблі і венікі і адправіліся прыбіраць лясны масіў, які знаходзіцца каля школы, а таксама зону адпачынку на возеры Пясчанае. Усяго было добраўпарадкавана 11 га тэрыторыі нашага населенага пункта.

   Чатырнаццатага красавіка наведзены парадак каля помніка воінскай Славы землякам, а таксама тэрыторыя Свята - Міхайлаўскай царквы ў аграрадку Адрыжын.

    Пятнаццатага красавіка добраўпарадкаваны помнік савецкім актывістам вёскі Ападышча і іх сем’ям, якія загінулі ад рук буржуазных нацыяналістаў. На тэрыторыі помніка высаджаны дэкаратыўныя кустарнікі.  

   Шаснаццатага красавіка былі падведзены вынікі працы. Было адзначана, што ўсе працавалі зладжана, без прымусу.

     Навядзенне парадку на могілках і месцах пахавання воінаў, абеліскаў, парадку ў лясным масіве, высаджванне новых лясоў - гэта тое галоўнае, што фарміруе ў нас, у кожным вучню Адрыжынскай школы, грамадзяніна, гаспадара на сваёй зямлі. Аб гэтым сведчыць той факт, што намнога менш стала смецця, паперы, шкляных і пластыкавых адходаў. Усе зразумелі важнасць правядзення такіх акцый, асабліва ў Год гістарычнай памяці.

 

Білец Вікторыя,

выпускніца

ДУА “Адрыжынская сярэдняя школа”

Іванаўскага раёна

 

31.05.21

Парад звёзд, или Все цвета радуги

разгарнуць » / « згарнуць
29.05.21

Торжественная линейка, посвящённая окончанию 2020/2021 учебного года

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта