Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Навіны

11.04.22

Урок памяці

Урок памяці

    Патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення-адна з самых актуальных задач нашага часу. Дзякуючы намаганням нашых настаўнікаў мы маем магчымасць у кабінеце ваенна-патрыятычнага выхавання, дзе ў нас створаны міні-музей “След вайны ў маей сям’і”, прасачыць за лёсам родных і блізкіх у гады вайны. Адна з экспазіцый міні-музея расказвае аб малалетніх вязнях фашыстскіх канцлагероў.

   11 красавіка ўсе вучні нашай школы наведалі ўрок памяці малалетніх ахвяр. Настаўнік нашай школы Устымчук Н.В. распавядала пра сваю маці Барадзінчык Веру Васільеўну, якая ў 14 гадоў разам са сваім старэйшым братам трапіла ў нямецкую Германію на прымусовыя работы. Малая вязня запамятала на ўсё далейшае жыццё голад, холад і жах, які прыйшлося перанесці ў час дарогі і ў час знаходжання ў нямеччыне.

  Вучні нашай школы працягваюць даследванні па гэтай тэме. Так мы даведаліся, што ў вёсцы Баландзічы жыве адзін з былых вязняў сям’і Клімовічаў. З гэтай сям’і было адпраўлена на нямеччыну ажно трое непаўналетніх дзяцей. Лёс кожнага з іх вывучаецца і даследуецца. Школьны міні-музей папоўніўся здымкам старэйшага вязня з гэтай сям’і – Рыгора. З таблічкай на грудзях ён глядзіць наперад з верай ў перамогу.

   Урокі, падобныя сённяшняму, змяняюць светапогляд аб вайне, аб людзях, якія жылі і жывуць побач з намі. І тое, што вайна была не толькі на франтах, у тыле ворага, але і ў фашысцкім логаве.

   І самае жудаснае, што малалетнія сведкі, дзеці вайны памятаюць той жахлівы час, і з гэтым яны жылі ўсе сваё жыццё.

    Жыццё сведак вязняў - прыклад самаахвярнасці і гераізму для нас, сучасных вучняў.

 

                                                 Білец Вікторыя, вучаніца 11 класа

                                                 ДУА “Адрыжынская сярэдняя школа”

                                                Іванаўскага раёна

31.05.21

Парад звёзд, или Все цвета радуги

разгарнуць » / « згарнуць
29.05.21

Торжественная линейка, посвящённая окончанию 2020/2021 учебного года

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта