Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Справаздачы па мерапрыемствах

26.02.22

Закрыццё Тыдня беларускай мовы і літаратуры - мерапрыемства “Адкрываем нанова беларускае роднае слова”.

 З 21 па 26 лютага 2022 года ў школе праходзіў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прысвечаны Году гістарычнай памяці. Адкрыццё Тыдня адбылося ў Міжнародны дзень роднай мовы – 21 лютага. У гэты дзень вучні пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята, прынялі ўдзел ў акцыі “Рускай мове дай разгрузку: размаўляй па-беларуску!”.

 На працягу ўсяго Тыдня родная мова гучала не толькі пад час урокаў, але і на музычных, паэтычных, гульнявых, танцавальных, пазнавальных, мовазнаўчых інтэрактыўных перапынках. У кабінеце беларускай мовы і літаратуры  былі арганізаваны кніжныя выставы, прысвечаныя беларускім мастакам слова – юбілярам 2022 года (Я.Купалу, Я.Коласу, Я.Брылю, П.Панчанку, М.Танку, А.Адамовічу, А.Васілевіч).

Для аматараў беларускага кіно працаваў кінаклуб «Класіка беларускага кінематографа», вучні 5 – 6 класаў прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў «Малюем краіну роднай мовы», вучні 6 - 11 класаў далучыліся да раённага флэшмоба #СмакРоднайМовы (https://youtu.be/dsFxk-kmuFo ).

   26 лютага адбылося закрыццё Тыдня беларускай мовы і літаратуры. У гэты дзень у фармаце круглага стала прайшло мерапрыемства “Адкрываем нанова беларускае роднае слова”. Былі падведзены вынікі праведзеных мерапрыемстваў, усе жадаючыя аставілі свае запісы - пажаданні ў “Кнізе пажаданняў роднай мове”.

Раздзелы сайта