Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Справаздачы па мерапрыемствах

26.02.21

Адкрываем нанова беларускае роднае слова

       

     За круглым сталом прайшло мерапрыемства “Адкрываем нанова беларускае роднае слова” з вучнямі 5-8,10 класаў. Па традыцыі яго адкрыла вядучая. Яна прачытала верш І.Пракаповіча “Пагавары са мной на мове роднай”. Пасля прапанавала праглядзець флэшмоб на верш “Роднае слова” М.Танка, які падрыхтавалі вучні нашай школы ў час правядзення Тыдня роднай мовы. Кожны з вучняў атрымаў магчымасць выказацца наконт пачутага, паслухаць меркаванні іншых вучняў. У працэсе правядзення мерапрыемства гучала роднае беларускае слова. Вучні перакладалі рускамоўныя словы на беларускую мову, рашалі шарады, разгадвалі крыжаванкі, успаміналі прыказкі і прымаўкі на роднай мове. Дзеці атрымалі задавальненне, упэўніліся яшчэ раз у тым, што наша мова мілагучная, спеўная, непаўторная.

Раздзелы сайта